Новости проекта
Оплатите расширенный пакет за первую четверть следующего учебного года прямо сейчас!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 39 человек
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования «Заостровечская средняя школа Клецкого района»
Тип УО:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
а.г. Заостровечье
Адрес:
222647, Минская область, Клецкий район, аг.Заостровечье, улица Ленина, 12
Телефон:
80179343669
E-mail:
zaostrovech_sch@kletsk.edu.by



 



У далёкім 1869 годзе рашэннем земстваў мястэчку Заастравечча была адкрыта царкоўна-прыходская школа, за парты якой селі хлопчыкі і дзяўчынкі з заможных сялянскіх сем’яў. На той час у школе працавалі настаўнік Дзмітрый Шамкаловіч і свяшчэннік Петр Квяткоўскі.

Калі вёска Заастравечча, як і ўся Беларусь, апынулася ў складзе панскай Польшчы, школа стала сямігодкай, дзе навучанне вялося на польскай мове. Дырэктарам становіцца пан Падгурэчны.1939 год дазволіў заастравецкім дзецям вучыцца на роднай мове ў нацыянальнай школе ў 2-павярховым драўляным будынку. Першым дырэктарам школы стаў Лазук. Балючым горам для ўсіх савецкіх людзей аказаліся падзеі 1941 года. Над Бацькаўшчынай згусціліся цёмныя хмары фашысцкага гнёту. У 1942 годзе нямецкімі акупантамі школа была разрабавана, разбурана, а затым і спалена. Шмат намаганняў прыклалі мясцовыя настаўнікі, каб вучэбны 1943 год пачаўся. Урокі вяліся ў невялікіх пакоях людскіх дамоў па ўсёй весцы. Першы выпуск выхаванцаў Заастравецкай сярэдняй школы адбыўся ў 1953 годзе.

Роўна праз дзесяць гадоў 1963 годзе настаўнікі і вучні атрымалі цудоўны падарунак: новы сучасны будынак, разлічаны на 420 вучнёўскіх месц. Дырэктарам у той час быў Гінюк Васілій Фаміч. За перыяд існавання школы шмат адбылося змен. Папаўняўся настаўніцкі калектыў, мяняліся кіраўнікі: Гладоўскі Зігмунд Антонавіч, Гетманчук Уладзімір Іванавіч, Станіслаўчык Зінаіда Пятроўна, Сельвановіч Іосіф Піліпавіч, Бялаш Сяргей Іванавіч. Кожны з іх унёс свой уклад у развіццё школы. Але для нас яны назаўсёды будуць прынцыповымі і таварысцкімі, строгімі і добрымі, адказнымі і чалавечымі. У 1983 годзе школа стала ўдзельнікам ВДНГ СССР, дзякуючы былому дырэктару Гладоўскаму Зігмунду Антонавічу. За добрасумленную працу Зігмунд Антонавіч узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і атрымаў званне Заслужанага настаўніка БССР. Такое званне прысвоена і настаўніцы біялогіі Сандрозд Ніне Мікалаеўне.

Сучасная школа – гэта школа, дзе асноўнай задачай з’яўляецца развіццё творчай, адукаванай, экалагічна свядомай і эстэтычна развітай асобы. Тут вучні сустракаюцца з мірам прыгожага і развіваюць свае здольнасці ў мастацкай студыі і музычнай школе. Ва ўісм гэтым вялікая заслуга належыць настаўніцкаму калектыву, які лічыць, што школа іх родны парог, які вучыў і вучыць не толькі чытаць і пісаць, але і разважаць, імкнуцца, дасягаць. Падцверджанне таму – выпускнікі школы, атрымаўшы залатыя і сярэбраныя медалі. З кожным годам гэтыя рады папаўняюцца новымі імёнамі.



 

Але гонар школы не толькі ў гэтым. Кожны, хто вучыўся і вучыцца, можа з павагай сказаць: “Я – вучань Заастравецкай школы”.



 

24 студзеня 2017 года на базе УА "Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй" адбілася вочная абарона лепшых работ навучэнцаў абласнога этапу 10 рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон - 2016".

23 лютага ва ўстанове адукацыі прайшла віншавальная акція "Вам, абаронцы Айчыны".

Фотографий пока нет
Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.