Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Как восстановить доступ к сайту?
УЧ.IT.ЕЛЬ | Образовательный веб-квест
Временные перебои в работе с платежами
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 49 человек

Знакамітыя выпускнікі школы

Дата: 31 августа 2015 в 23:58, Обновлено 28 марта в 10:42
Автор: admin a. a.

З 1 верасня 2014 года стартаваў абласны праект “Знакамітыя выпускнікі”. Для нашай установы адукацыі дадзены праект асаблівы, таму што ў гэтым годзе школа святкуе 145-годдзе з дня свайго ўтварэння. Народнае вучылішча, польская сямігодка, сярэдняя школа – гэта творчы і няпросты шлях сучаснай установы адукацыі. Кожным сваім выхаванцам мы ганарымся: і тымі, хто займае высокія пасады, мае дзяржаўныя ўзнагароды; і тымі, хто кожную раніцу спяшаецца вырошчваць хлеб, будаваць дамы, змагацца за жыццё хворых, вучыць грамаце дзяцей…
Ужо 61 выпуск сярэдняй школы крочыць па прасторах самастойнага жыцця. 61 выпуск! І больш за 6 тысяч выхаванцаў! Гэта цэлы горад выпускнікоў Заастравецкай сярэдняй школы. Немагчыма расказаць пра кожнага, а хацелася б. Пачынаючы рэалізацыю праекта мы робім першыя крокі і прапануем экскурс па старонках летапісу школы. На працягу навучальнага года мы пастараемся пазнаёміць вас з некаторымі выпускнікамі нашай установы адукацыі. І так, мы пачынаем.

50-ыя гады ХХ стагоддзя

У 1953 годзе са сцен установы адукацыі пайшоў першы выпуск Заастравецкай сярэдняй школы. Усяго з 1953 па 1959 год адбылося 7 выпускаў. Сярод пакалення 50-ых шмат цікавых, творчых, апантанных, мужных, адданых справе людзей. Яны не толькі праслаўлялі наш Клецкі раён, Мінскую вобласць, Беларусь, але і вялікую дзяржаву, імя якой – СССР. Вось некаторыя імёны:
1.Станкевіч Леанід Адамавіч – выпускнік 1953 года, капітан ІІ рангу у адстаўцы, былы камандзі атамнай падводнай лодкі.
2. Ахрыменя Іван Іванавіч – выпускнік 1954 года, старшыня Калінінградскага райвыканкама.
3. Кацілаў Анатоль Мікалаевіч – выпускнік 1954 года, камандзір атамнай падводнай лодкі (Балтыйскі флот).
4. Рамашка Мікалай Іванавіч – выпускні 1956 года, працаваў начальнікам упраўлення па размеркаванню рэсурсаў (г.Мінск).
5. Гаўрук Іван Іванавіч – выпускнік 1956 года, былы начальнік ПМК-78.
6. Уласевіч Фёдар Адамавіч – выпускнік 1957 года, былы начальнік Клецкай сяльгастэхнікі.
7. Абабурка Іван Мікалаевіч – выпускні 1958 года, былы загадчык аддзела пісем газеты “Мінская праўда”.
8. Абабурка Мікалай Васільевіч – выпускнік 1958 года, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы Магілёўскага педагагічнага ўніверсітэта імя А.Куляшова.
9. Герасіменя Мікалай Іванавіч – выпускнік 1958 года, былы старшыня Мінскага абласнога савета аб’яднання вынаходнікаў і рацыяналізатараў.
10. Валюш Міхаіл Уладзіміравіч – выпускнік 1959 года, палкоўнік запасу, інжынер І катэгорыі Адэскага абласнога ўпраўлення сувязі.

60-ыя гады ХХ стагоддзя

1. Уласевіч Міхаіл Міхайлавіч – выпускнік 1960 года, маёр у адстаўцы, удзельнік баявых падзей у Афганістане (жыве ў Санкт-Пецярбургу).
2. Курачыцкі Іван Іванавіч – выпускнік 1960 года, мастак-скульптар (г.Мінск).
3. Бушэнка Аляксандр Станіслававіч – выпускнік 1961 года, былы галоўны рэдактар Чэрвенскай раённай газеты (Мінская вобласць).
4. Сінкевіч Генадзь Пятровіч – выпускнік 1961 года, былы намеснік мэра г.Мінска па будаўніцтву.
5. Рудко Ала Рыгораўна – выпускніца 1961 года, былы рэдактар Клецкага раённага радыё.
6. Бушэнка Святлана Станіславаўна – выпускніца 1964 года, загадчыца аддзела Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
7. Вярыга Міхаіл Яўгенавіч – выпускнік 1965 года, былы намеснік генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання “Плодородие” (г.Мінск).
8.Мікалаеў Вадзім Мікалаевіч – выпускнік 1966 года, член Саюза журналістаў БССР.
9. Аўдзей Павел Паўлавіч – выпускнік 1966 года, хірург-мікрабіёлаг Мінскай абласной бальніцы.
10. Рудко Ірына Пятроўна – выпускніца 1966 года, супрацоўнік навукова-вытворчага інстытута хіміі і біялогіі (г.Мінск).
11. Мацуль Мікалай Міхайлавіч – выпускнік 1967 года, былы намеснік старшыні Клецкага райвыканкама.
12. Кандраценя Уладзімір Адамавіч – выпускнік 1967 года, падпалкоўнік, былы начальнік Клецкага РАУС.
13. Мінец Іван Мікалаевіч – выпускнік 1969 года, былы член Вярхоўнга суда Рэспублікі Беларусь.
14. Маліноўскі Мікалай Фёдаравіч – выпускнік 1969 года, галоўны пракурор Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Іосіф Дзям’янавіч Кокань нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Заастарвечча нашага раёна. Рана застаўшыся сіратой, выхоўваўся ў дзіцячым доме. У 1920 годзе добраавотнікам пайшоў на фронт грамадзянскай вайны. Быў старшынёй рабоча-сялянскай інспекцыі трэцяга артылерыйскага дывізіёна Заходняга фронта.

З 1924 года стаў працаваць слесарам на чыгуна-ліцейным машынабудаўнічым заводзе “Камунар”,  далей – брыгадзірам-слесарам станкабудаўнічага завода імя Кірава ў г.Мінску. Работу спалучаў з вучобай у вячэрняй школы. Неаднаразова выбіраўся членам акружного і цэнтральнага праўлення таварыства “Прэч непісьменнасць”, меў мандат на права выступлення на ўсіх сходах, з’яўляўся дэлегатам першай Мінскай акружной канферэнцыі таварыства “Прэч неісьменнасць”.

Пазней, стаўшы начальнікам раёна рабочых рабочых брыгад і членам штаба кіраўніцтва “Паход за жылплошчу” ў г.Мінску, супрацоўнічаў з газетамі “Рабочы” і “Звязда”.    У 1929 годзе  І.Д.Кокань паступіў у Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя Арджанікідзе, праз пяць гадоў закончыў яго, абараніўгы дыпломны праект на “выдатна”. Атрымаў накіраванне ў сістэму авіяцыйнай прамысловасці, затым быў пераведзены ў ваенна-паветраную Акадэмію ім.Жукоўскага на пасаду начальніка лабараторыі прыкладной механікі.

У 1937 годзе стаў выкладаць тэорыю механізмаў і машын у Маскоўскім авіяцыйным інстутуце.

У час ВАВ І.Д.Кокань  працаваў па асобаму загаду Татарскага абкома КПСС па забеспячэнню хлебам горада Горкага.

З 1945 года Іосіф Дзям’янавіч працуе ў другім НІЯФІ Маскоўскага універсітэта імя Ламаносава старшым інжынерам, стварае шэраг каштоўных арыгінальных канструкцый (прыбораў), якімі карыстаюцца ва ўстановах краіны.

Шмат сіл, майстэрства, намаганняў Кокань аддаваў абсталяванню вучэбна-вытворчых майстэрань і лабараторый навукова-даследчага інстутута ядзернай фізікі. За сваю працу меў урадавыя ўзнагароды. Ён стварыў аматарскі вузкаплёначны кінафільм, партатыўны павелічальнік для 16 мм плёнкі, перабудаваў і ўдасканаліў камеру. Усё гэта дэманстравалася на фестывалі 1951 года. За гэта І.Д.Кокань атрымаў таксама ўрадавую ўзнагароду. У тым жа годзе Іван Дзям’янавіч стварыў стэрэаскапічны фотаапарат СФ-К 2, стэрэаскоп С-КІ.

Пасля іх апрабавання ў 1954 годзе рашэннем камісіі НДІ фізікі АН СССР праекты былі перададзены заводу, які займаўся выбарам канструкцый да камеры Вільсана. Вялікі ўклад зрабіў наш зямляк у галіне ядзернай фізікі.

Ён перанёс цяжкія хваробы, але да апошняга часу сваю праву не пакідаў. І.Д.Кокань лічыўся старэйшым арганізатарам па стварэнню ядзернай лабараторыі.

Перад смерцю ён папрасіў яго цела спаліць, попел рассыпаць у Акадэмічным садзе, а частку перавезці на радзіму.

        Нікалаеў Вадзім Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1948 годзе ў в.Сіняўка Клецкага раёна. Калі Вадзім пайшоў у 6-ы клас, бацькі пераехалі ў Заастравечча, і Вадзім стаў вучнем Заастравецкай школы.

Пасля заканчэння сярэдняй школы і не прайшоўшы па конкурсу ў ВНУ, стаў працаваць электрыкам на ткацкай фабрыцы Баранавіцкага хлапчатабумажнага аб’яднання (1966 г.). Пасля тэрміновай службы ў арміі вярнуўся на ранейшае месца работы.

У 1970 годзе паступіў на стацыянар БДПІ ім.М.Горкага. Праз год перавёўся на завочнае аддзяленне і стаў працаваць карэспандэнтам газеты “Тэкстыльшчык”, якая выпускалася ў г.Баранавічы і якую пазней ўзначаліў: стаў галоўным рэдактарам. Жыў у Баранавічах, працаваў рэдактарам радыёвяшчання, карэспандэнтам. Журналісцкія матэрыялы і вершы друкаваліся ў газетах “Знамя юности”, “Советская Белоруссия”, “Во славу Родины”, “На страже Октября” і другіх СМІ. Пісаць вершы стаў яшчэ будучы вучнем Заастравецкай школы. З 1973 года член Саюза журналістаў Беларусі і СССР.

Бушэнка Аляксандр Станіслававіч, заслужаны дзеяч культуры РБ, заслужаны журналіст. Нарадзіўся 26.02.1945 г. У 1961 годзе закончыў Заастравецкую школу, у 1979 г. – факультэт журналістыкі БДУ імя У.І.Леніна, у 1979 г. – Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў старшым літаратурным супрацоўнікам Клецкай раённай газеты “Да новых перамог”, намеснікам рэдактара гэтай газеты, рэдактарам чэрвеньскай раённай газеты “Уперад”, пазней – газеты “Раённы веснік”. У 2000 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”, а ў 2005 г. – ганаровае званне “Заслужаны журналіст”.

       Святлана Адамаўна Таранда нарадзілася  29 красавіка 1962 года ў вёсцы Заастравечча. Складаныя сцежкі лёсу неаднойчы адводзілі яе ад родных мясцін, ды ў рэшце рэшт, радзіма паклікала да сябе назаўсёды.

Шмат гадоў працавала мастацкім кіраўніком у Заастарвецкім Доме культуры. Яе цудоўны голас уражвае не толькі землякоў, а і гаражан. У 1997 годзе Святлана  стала лаўрэатам раённага конкурсу аўтарскай песні. Яна не толькі цудоўна спявае, але піша вершы і сама кладзе іх на музыку, добра іграе на баяне. Яе творы напоўнены цёплым і мяккім лірызмам, гарманічным спалучэннем тэксту і мелодыі, кранаючай задушэўнасцю  гучання баяна і жывога трапяткога голасу.

Зараз яна працуе музычным кіраўніком у дзіцячым садзе. Піша сцэнарыі, прысвячэнні, віншаванні, але ўсё гэта лічыць проста сваёй работай. Калі ў 1997 годзе ў Барысаве праводзіўся фестываль аўтарскай песні, Святлана (ужо лаўрэат раённага) вельмі хвалявалася. Там жа будуць гітары, фанаграма… Ці “ўпішацца”?

Мелодыі складаю
На свае ж я вершы
І ціхенька пяю
Іх пад баян, а не раяль.
Паслухаю другіх,
Прыкіну хто там лепшы,
Таму і я хачу
На фестываль.
Жадаю паказацца
Добрым людзям, Журы, сапернікам,
Каму-нібудзь яшчэ…
А вынік? Ну то што ж…
Які ўжо будзе.
Не стану зоркай?
Ну й не трэба
Мне блішчаць.

Сціпла, ці не праўда? Аднак з барысава яна вярталася акрылённай. Стала дыпламантам. Журы заўважыла і адзначыла яе творчую індывідуальнасць і добры густ.

Крыніца яе натхнення – з’явы жыцця, пачуцці, радасны і гаротны вопыт, грамадскія і сямейныя падзеі. А яшчэ дзяцінства, незабыўны вобраз дзеда, яго магутны барытон. Калі ён, не меўшы правай рукі, акампаніраваў сямейнаму ансамблю на губным гармоніку, гэта быў сапраўдны чалавек-аркестр.

У яе два фестывальныя дыпломы і дарагая рэліквія – аўтаграф Міхаіла Фінберга. А што наперадзе? Песня. Змястоўная, з арыгінальным рытмічным малюнкам. Песня, што льецца з душы.

                   Журавы

1.Край мо любы і родны спасцігла бяда…
Дым Чарнобыля мірнага спутаў нам лёсы.
Журавы прыляцелі, а долі няма.
Пасівелі на скронях жанчын
Іх прыгожыя русыя косы.

Пр: Так самотна крычыць журавель,
Птушка скардзіцца,
Птушка плача, калі ж тут жыццё
Зноў наладзіцца?
Кліча люд, але хто ж будзе
Птушцы той рад,
Тут нікога няма – вокны чорныя хат.

2.І не ўчуць жураўлю тут гамонкі людской,
Цішыня не парушыцца смехам дзявочым.
Гора страт тут цякло паўнаводнай ракой,
Ды бяда сваім чорным крылом
Захінула ад сонца ўсім вочы.

3.Не кідай, журавель, сэрцу любых мясцін,
Адгані сваім радасным крыкам напасці,
Як па ранняй вясне  прывядзеш зноў свой клін,
Каб прадоўжыць свой род, і тады
Зажывуць людзі ў міры і шчасці.
Каб прадоўжыць свой род, і тады
Зажывуць людзі ў міры і шчасці.

   Мая Беларусь

1.Я дарогай іду
Да бацькоўскае хаты.
Цераз поле жытвёвае
І васількі.
А ў блакітнай вышы
Жаваронак крылаты
Аж заходзіцца песняй,
Што льецца з душы.

2.Я люблю твой прастор,
І твае краявіды
Часта бачу я ў снах,
А не шум гарадоў.
Чую клёкат буслоў,
Што з маленства так мілы,
Што забыць не магу
І  праз шэраг гадоў.

3.Ты мая Беларусь,
Прыгажуня лясная,
Апаясана
Срэбнай нітачкай рэк,
Як на крылах к табе
Кожны раз прылятаю
І малю,
Ты такой заставайся навек.
        Мінец Іван Мікалаевіч  нарадзіўся ў 1952 годзе ў в.Заастравечча, у 1978 годзе закончыў БДУ імя У.І.Леніна па спецыяльнасці правазнаўства. Працаваў суддзёю Пінскага гарадского суда, Брэсцкага абласнога суда.

З 1991г. па 1997г. – суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, з 1997 г. – сакратар Пленума, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

       Герасіменя Мікалай Іванавіч, старшыня Мінскага абласнога Савета Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Прафесар.

Нарадзіўся ў 1940 годзе ў в.Стараселье Заастравецкага сельскага Савета, з 1947 – 1957г. – вучань Заастравецкай школы.

У 1969 годзе закончыў БДУ ім. У.І.Леніна па спецыяльнасці радыёфізіка, у 1980 годзе – аспірантуру ў БДІНГ імя Куйбышава па спецыяльнасці “эканоміка прамысловасці”.

Надрукаваў дзесяткі навуковых прац, зкія змяшчаліся ў часопісах “Прамысловасць”, “Прамысловасць Беларусі” № 3, 1973 г., №6, 1977г., № 9, 1977г., “Вопросы изобретательства”, №10, 1985г., “Народнае хозяйство Беларуси”, №4, 1988г. і інш.

Міхаіл Кайко  – член раённага клуба “Аўтарская песня”. Год нараджэння – 1971, месца нараджэння – вёска Заастравечча. Тут прайшло дзяцінства, юнацтва. Цяпер месца жыхарства – горад Клецк.  Працаваў на вытворча-харчовым заводзе ў Клецку, некалькі апошніх гадоў – прыватны прадпрымальнік. Па адукацыі – пажарны тэхнік, па сутнасці – духоўна багатая асоба, схільны да роздуму і аналізу, інтэлектуал. Удзельнік раённага  фестывалю аўтарскай песні. Піша па-руску, ці будзе так заўжды – пакажа час. Міхаіл заўсёды ў творчым пошуку, імкнецца да рожзных форм, да дакладнага слова, да глыбіні думкі.

Чыркун Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 18.05.1980 года ў в.Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1998г. закончыў Заастравецкую сярэднюю школу.

1998-2000 – служба ў арміі. Пасля службы ў арміі стаў студэнтам факультэта прыродазнаўства БДПУ ім.М.Танка завочнага аддзялення.

З 2000 г. па цяперашні час працуе мастацкім кіраўніком і акампаніятарам у Доме культуры агр.Заастравечча, адначасова спалучае працу настаўніка музыкі ў Грыцэвіцкай СШ.

Вершы пачаў пісаць у школе, а ў сталым узросце стаў пісаць музыку да іх. Сярод яго ўзорных музычных творчаў значацца “Экалагічны гімн школы”, “Заастравецкая полька”, “Скора лета” і інш.

Экалагічны гімн школы 

1.Лясы, пералескі, паляны, лугі
І ўсё, чым я так ганаруся,
Красуе, цвіце і не знае тугі
У роднай маёй Беларусі!
Пр: Жыві, квітней мая Радзіма,
Не трэба іншых мне краін.
Зямля з блакітнымі вачыма,
Мой родны край, ты ў мяне адзін

2.У сініх нябёсах буслоў чарада
З чужыны ў свой край прыляцела,
У рэчку залезеш – празрыста вада,
Прыемна халодзіць усё цела.

3.А выйдзі на луг – водар траў лугавых,
Духмянасцю поўняцца грудзі,
Рой пчолак, як дудак аркестр духавы,

Іграе – і весела людзям

4.Пчаліны аркестрык, іграй весялей,
А птушкі з нябёс, падпявайце.
Каб чорных не ведаў край любы падзей,
У дружбе жыць, людзі давайце!

Каражан Георгій Канстанцінавіч вядомы ў Заастравеччы як самадзейны мастак. Маляваў з дзяцінства. Свае першыя “творы” памятае сёння: ілюстрацыі да казак А.С.Пушкіна. Да свайго любімага занятку Георгій Канстанцінавіч вярнуўся тады, калі пайшоў на заслужаны адпачынак.Пачаў пісаць партрэты сваіх блізкіх, сяброў. Але галоўнай музай Георгія Канстанцінавіча стала прырода. Родныя краявіды знайшлі ўвасабленне ў яго карцінах. У апошні час займаецца іканапісам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.